Але, канешне, называючы рэчы сваімі імёнамі — гэта не свабода, гэта — дэпартацыя ў іншую краіну. Мы павінны заўжды трасляваць, што кожны чалавек мае права на выбар: заставацца ці з’язджаць у больш бяспечную краіну.
Ціханоўская: «Нашыя сябры, нашыя родныя будуць на свабодзе»
Святлана Ціханоўская ля амбасады ЗША ў Вільнюсе, куды прыехала, каб сустракаць вызваленых, пракаментавала галоўную навіну дня.
— Чакаем на вызвалення, як мы ведаем, 38 беларускіх палітвязняў. Мы вельмі радыя, што нашыя родныя і сябры будуць на свабодзе.
Святлана Ціханоўская паведаміла, што Офіс ведае імёны вызваленных палітвязняў, але не можа іх зараз агучыць.
— На дадзены момант мы ведаем, што людзі яшчэ не выехалі за мяжу. Але мы будзем іх тут чакаць, пакуль яны не прыедуць. І мы гатовыя прыняць гэтую групу людзей. Мы, канешне, чакаем вызвалення ўсіх і дзякуем намаганням прэзідэнта Трампа, высілкам нашых еўрапейскіх партёраў, каб людзі былі вызваленыя.
Асобна я хачу адзначыць ролю Літвы ў гэтым вызваленні — як заўжды, яна прадастаўляе гуманітарны калідор, каб людзі маглі атрымаць візу і выехаць у бяспечную краіну.
Читайте еще
Избранное