Фотафакт. Як выглядае «воўчы білет» Аляксандра Фядуты
Калі палітвязня дэпартавалі з Беларусі ва Украіну, яму выдалі паперку замест пашпарта.
Аляксандр Фядута перадаў у Музей Вольнай Беларусі дакумент, які пэўны час быў яго адзіным пасведчаннем асобы, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.
Ва ўстанове адзначылі, што сёння гэтая папера – частка асабістай гісторыі і сведчанне эпохі.
Падчас зняволення ў Аляксандра Фядуты скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта. Распачаўся працэс афармлення новага дакумента. Падчас дэпартацыі палітвязню выдалі, як ён сам кажа, воўчы білет:
— Калі мяне дэпартавалі з Беларусі ва Украіну, то мне выдалі такую паперку. Гэты здымак — гэта тое, як я выглядаў у момант, калі на мяне заводзілася асабістая справа пасля арышту, яшчэ да суда. А так я выглядаю зараз, пасля вызвалення.
Гэта так званы воўчы білет. Па ім вярнуцца ў Беларусь я не змагу. З пункту гледжання міграцыйных уладаў Польшчы ён не з’яўляецца дакументам.
Падобныя даведкі падчас прымусовай дэпартацыі з Беларусі атрымлівалі і іншыя палітзняволеныя.
Читайте еще
Избранное