Пашкевіч: «Не сацыяльна блізкім такая міласэрнасць не свеціць»
Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі — пра тое, як адрозніць сапраўдных «экстрэмістаў» ад тых, хто проста хоча жыць у Беларусі без Лукашэнкі.
— Сумная прыкмета нашага часу ў тым, што калі на БЕЛТА чытаеш матэрыял пад назвай «В Гомеле вынесли приговор мозырской группировке подростков-экстремистов», то амаль да самага канца немагчыма зразумець, ці то сапраўды тыя падлеткі, як сцвярджаецца, «популяризировали идеи нацизма и реабилитировали нацистских преступников, разжигали межнациональную и социальную вражду, дискредитировали Беларусь, пропагандировали терроризм», ці то ўся іх віна была ў тым, што яны хацелі жыць у Беларусі без Лукашэнкі, — піша Алесь Пашкевіч.
Рыторыка ж дзяржаўных прапагандыстаў і сілавікоў у абодвух выпадках абсалютна тая ж самая.
Праясняецца ўсё толькі ў самым канцы, калі цярпення хопіць дачытаць да фразы: «На основании закона «Об амнистии в связи с 80-летием Победы в Великой Отечественной войне» пятеро фигурантов частично освобождены от наказания».
Тут ужо цалкам зразумела — калі гэтыя таварышы трапілі пад такую амністыю, значыць, на лаве падсудных былі сапраўдныя нацыкі і экстрэмісты, «причастные к ряду нападений на горожан в Мозыре — по мотивам национальной и иной социальной вражды и ненависти». Не сацыяльна блізкім такая міласэрнасць не свеціць, — канстатуе Алесь Пашкевіч.
Раней стала вядома, што ў Гомелі вынеслі прысуд 8-мі падлеткам па справе неанацысцкага «Духа Руси».
Читайте еще
Избранное